Мероприятия в Дружненской библиотеке
10-го кастрычнiка 2015 года ў Дружненскай пасялковай бiблiятэцы адбыўся вечар, які быў прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння М.К.Агiнскага – дзяржаўнага дзеяча, кампазiтара, мецэната.
Ярославцава Т.В. – настаўнiк музыкi, прадставiла вялікі матэрыял пра жыцце i дзейнасць славутага земляка. Госцi вечарыны слухалі пяшчотныя, лiрычныя мелодыi паланэза «Развiтанне з Радзiмай» у выкананнi музыкантаў розных эпох. Вельмi прыемна было послухацъ паланэз у выкананнi беларускiх «Песняроў». Пазнаёмiлiся са слайдамi аб жыццевым шляху кампазiтара. Вечар закончыўся чаепiццем.
![]() |
![]() |
14-га кастрычнiка у бiблiятэцы адбылася гадзiна-ушанаванне да дня мацi пад назвай «Мацi – святое слова, мацi – крынiца жыцця». Для матуль, бабуль прагучалi прыгожыя вершы i віншаваннi. Правялi конкурс кулiнарнага мастэрства, жартоўную віктарыну.